|   12 жніўня, у межах крымінальнай справы, узбуджанай па ч.2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь - “утойваньне прыбыткаў у асабліва буйным памеры” - старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзідэнту FIDH Алесю Бяляцкаму афіцыйна прад’яўлена абвінавачаньне. 
                     Да 14 жніўня будзе дзейнічаць ранейшая мера стрыманьня ў выглядзе ўзяцьця пад варту. Пазьней сьледства прыме рашэньне альбо аб працягу дадзенай меры стрыманьня, альбо аб зьмене яе на іншую. 
                     Алесь Бяляцкі быў затрыманы 4 жніўня. У той самы дзень на офісе “Вясны” і на прыватнай кватэры праваабаронцы прыйшлі вобшукі. Санкцыя ў межах артыкула, які інкрымінуецца Алесю Бяляцкаму, прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці. 
  
                    ПЦ   «Вясна»  
                     
                                          |