|   12 жніўня, разам з выстаўленьнем Алесю Бяляцкаму абвінавачаньня ва ўтойваньні даходаў у асабліва буйным памеры (ч.2 арт. 243 КК РБ), тэрмін утрыманьня праваабаронцы пад вартай быў працягнуты на 2 месяцы. 
                    Старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) Алесь Бяляцкі быў затрыманы 4 жніўня. У той самы дзень на офісе “Вясны” і на прыватнай кватэры праваабаронцы прыйшлі вобшукі. Санкцыя ў межах артыкула, які інкрымінуецца Алесю Бяляцкаму, прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці. 
                     
  
                    ПЦ   «Вясна»  
                     
                                          |