У Берасьці 30 верасьня плянуецца дэманстрацыя супраць гвалтоўных знікненьняў

15.09.2011

Берасьцейскія актывісты, праваабаронцы ініцыююць у Берасьці правядзеньне дэманстрацыі супраць гвалтоўных зьнікненьняў людзей і адвольных затрыманьняў.

Праваабаронца Раман Кісьляк падаў заяўку ў гарвыканкам на правядзеньне 30 верасьня дэманстрацыі на бульвары Касманаўтаў Берасьця.

“Гэтай акцыяй мы хочам прыцягнуць увагу жыхароў Берасьця да фактаў гвалтоўных зьнікненьняў людзей, якія мелі месца апошнім часам. Таксама мы дабіваемся гэтай акцыяй падпісаньня міжнароднай Канвэнцыі супраць гвалтоўных зьнікненьняў,” – кажа Раман Кісьляк.