|   Акцыя ў падтрымку вязняў рэжыму Лукашэнкі прайшла ў цэнтры літоўскай сталіцы. 
            У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі розных беларускіх арганізацый, студэнты ЕГУ, а таксама жыхары Вільнюса. Яны выйшлі на плошчу Vinco Kudirkas з партрэтамі Андрэя Саннікава, Змітра Бандарэнкі, Міколы Статкевіча, іншых палітвязняў, а таксама з літоўскімі і беларускімі сцягамі. 
            Акцыя выклікала цікаўнасць у шматлікіх мінакоў, бо ў гэты час у Вільнюсе на праспекце Гедзіміна праходзіла традыцыйная ярмарка. 
              
          "Европейская Беларусь"                |