|   ННапярэдадні гадавіны трагічнага для Беларусі дня апошніх прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 года беларусы ў Варшаве рыхтуюць шэраг мерапрыемстваў для прыцягненьня ўвагі да гэтай падзеі і да лёсу сёньняшняй таталітарнай Беларусі.                     
             10 сьнежня а 12-й гадзіне ў Беларускім Доме ў Варшаве адбудзецца супольнае напісаньне лістоў і паштовак беларускім палітвязьням. 
            11 сьнежня — прэзэнтацыя дакумэнтальнага фільма «Беларуская мара». Паказ ёсьць часткай Міжнароднага фэстывалю па правах чалавека. 
            З 12 да 15 сьнежня перад беларускай амбасадай у Варшаве можна будзе пабачыць вулічную фотавыставу, прысьвечаную падзеям у Беларусі 19 сьнежня 2010 году. 
            15 сьнежня — сустрэча ў Сэйме польскіх дэпутатаў з прадстаўнікамі беларускіх палітычных і грамадзкіх арганізацыяў. Дыскусія пра тое, што на карысьць дэмакратычнай Беларусі могуць зрабіць супольна беларусы і палякі. 
            16 сьнежня — дыскусія пра лёс грамадзянскай супольнасьці ў сучаснай Беларусі і прэзэнтацыя дакумэнтальнага фільму на гэтую тэму. 
            16 снежня ў «Press Club Polska» адбудзецца ўрачыстая імпрэза «На знак Салідарнасьці». У ліку ўдзельнікаў Марэк Мігальскі, дэпутат Эўрапарлямэнту ад Польшчы; Луіза Бэк, дэпутат бундэстагу Нямеччыны; Дзьмітры Муратаў, галоўны рэдактар «Новой газеты»; брытанскі драматург Том Стопард; зоркі ўсясьветнага кінэматографа Джудзі Лоў і Кевін Спэйсі. 
            19 сьнежня — вулічны паказ фільма «Беларуская мара» ў Варшаве і вулічныя акцыі. 
            Удзельнікі Маратону Салідарнасьці зь Беларусьсю — група «Zagranica», Хэльсынскі фонд па правах чалавека, Інфармацыйнае Бюро Салідарнасьці зь Беларусьсю, Беларускі Дом у Варшаве, «Эўрапейская Беларусь» у Варшаве, «Вольная Беларусь». 
              
            Радыё Свабода 
                 |