16 студзеня, у дзень салідарнасці, Грамадзянскім і Палітычным Прадстаўніцтвам Беларусі ў Літве і актывістамі грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" быў праведзены пікет у падтрымку палітычных зняволеных у Беларусі.
Актывісты яшчэ раз нагадалі жыхарам Вільнюса аб тым, што ў Беларусі да сённяшняга дня не спыняюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці. 14 чалавек яшчэ застаюцца кінутымі за кратамі, сярод іх, кандыдаты ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Андрэй Саннікаў і Мікалай Статкевіч, а таксама вядомы праваабаронца Алесь Бяляцкі.
HUB |