|   Сваякі атрымалі паведамленьне зь Вярхоўнага суду, што прысуд прыведзены ў выкананьне. Ліст адпраўлены 16 сакавіка.  
             Даведку даслалі на хатні адрас Кавалёвых у Віцебску. Ліст з паштовай скрыні дастала маці, Любоў Кавалёва. 
            Гаварыць яна ня можа — толькі плача. 
            «Во толькі што мама са скрыні дастала. Вярхоўны суд...ад 16.03 ліст... што прысуд прыведзены да выкананьня... Мама яго атрымала. Яны яго забілі, усё было дарэмна, усё дарэмна», — толькі й смагла сказаць скрозь сьлёзы Тацяна, сястра Ўладзіслава Кавалёва. 
              
            Радыё Свабода 
                         |