|   Менгарвыканкам дазволіў правядзеньне шэсьця і мітынгу на дзень Волі 25 сакавіка. 
                      Пра гэта паведаміў сябра аргкамітэту Віктар Івашкевіч. 
Збор удзельнікаў адбудзецца ў 13.30 на пляцоўцы каля Акадэміі навук. Адтуль яны накіруюцца па вуліцы Сурганава на плошчы Бангалор, дзе а 15 гадзіне заплянаваны мітынг. 
                    "Адбылося пасяджэньне Менгарвыканкаму, у якім напачатку браў удзел я, а потым Уладзімер Колас і Аляксей Марачкін. Менгарвыканкам даў дазвол на правядзеньне і шэсьця, і мітынгу. Усё задаволена, як мы і прасілі. Сёньня ў 17 гадзін зьбіраецца пашыраны аргкамітэт з удзелам лідэраў палітычных і грамадзкіх арганізацый. Заўтра ў 12 гадзін у памяшканьні на Кульман,4 будзе прэс-канфэрэнцыя, дзе распавядзём пра тое, што будзе ўнутры гэтага мерапрыемства. Але галоўнае, што шэсьце і мітынг дазволены. Таксама ня будзе ніякіх перашкодаў у выкарыстаньні нацыянальнай сымболікі", — распавёў "Свабодзе" Віктар Івашкевіч. 
                      
                    Алесь Дашчынскі 
                      Радыё Свабода 
                     
                     
                     
  |