|   25 сакавіка беларусы Варшавы адсвяткавалі Дзень Волі. Раніцай яны сустрэліся каля Ронда Вашангтона, адкуль  калона з сарака чалавек з бел-чырвона-белымі сцягамі,  накіравалася шэсцем да дошкі ў памяць генерала войска Беларускай Народнай Рэспублікі Булак-Булаховіча.  Перад прысутнымі выступілі Анатоль Міхнавец і Зміцер Бародка. Да дошкі былі ўскладзены знічы і бел-чырвона-белыя сцягі. 
          Далей калона рушыла да каралеўскага палаца,  дзе ў неба былі выпушчаны шарыкі колераў нацыянальнага сцяга Беларусі, паведамляе сайт collaboration.org.ua  |