Сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (БХД) Паўлу Севярынцу адмоўлена ва ўмоўна-датэрміновым вызваленні.
Такое рашэнне прыняло кіраўніцтва спецкамендатуры № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёну правяло атэстацыю палітзняволенага, паведаміла прэс-служба БХД.
Характарыстыка, зачытаная Паўлу, была станоўчай, але, "паколькі віна непрызнаная" – Севярынец пазбаўлены магчымасці вызваліцца ўмоўна-датэрмінова.
"І прысуд, і гэтая пастанова, на маю думку, незаконныя", – зазначыў Павел Севярынец.
Народная воля
|