Актывіты Маладога фронту і Еўрапейскай Беларусі нагадалі жыхарам Гомелю аб сумнай даце.
З нагоды дня знікнення Юрыя Захаранкі актывісты, ягоныя землякі з Гомельшчыны разляпілі ўлёткі на цэнтральнай вуліцы гораду.
— Пра гэты сумны дзень мы вырашылі нагадаць гамельчукам не толькі таму, што Юры Захаранка быў шчырым палітыкам і сапраўдным ваенным, але ж і таму, што ён наш земляк! Не варта забываць такіх асоб, да таго ж да сённяшняга дня пытанне аб вінаватых у ягоным знікненні не закрытае, — распавялі актывісты.
mfront.net |