Пераможцам 16-га турніру па футболе «Кубак Свабоды» памяці беларускага палітыка Генадзя Карпенкі, які прайшоў 18 жніўня ў Менску, другі год запар стала каманда аргкамітэту па стварэньні «Белорускага руху», паведамляе БелаПАН.
Згодна з рэглямэнтам турніру, кожная з каманд згуляла з астатнімі, пераможца быў выяўлены па колькасьці набраных ачкоў. «Беларускі рух» перамог у чатырох гульнях і адну зьвёў да нічыёй.
Другое месца заняла каманда Аб’яднанай грамадзянскай партыі, трэцяе — Беларускага хэльсынскага камітэту (БХК).
У турніры таксама бралі ўдзел каманды Беларускай асацыяцыі журналістаў, Партыі БНФ, Руху «За Свабоду».
Не абышлося і бяз траўмаў: руку зламаў брамнік БАЖ Міхась Янчук.
|