|   Побач з беларускай амбасадай ў нямецкай сталіцы з'явіліся партрэты вязняў Лукашэнкі. Яны былі развешаныя ў Трэптаў-парку ў Берліне. 
            У гадавіну Плошчы ў Варшаве прайшла адна з самых яскравых акцый, якую праводзілі беларускія палітуцекачы. 
            Яна адбылася на Замкавай плошчы польскай сталіцы, і была арганізаваная грамадзянскай кампаніяй «Еўрапейская Беларусь», праваабарончай арганізацыяй Amnesty International, офісам еўрадэпутата Марэка Мігальскага, а таксама роднымі палітвязняў. 
            Сярод удзельнікаў акцыі была жонка палітвязня экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч, лідар ініцыятывы «Вызваленне» Вольга Бандарэнка, галоўны рэдактар сайта charter97.org Наталля Радзіна, былы палітвязень Аляксандр Атрошчанкаў і ягоная жонка Дар'я Корсак, прадстаўніца офіса Марэка Мігальскага - Ганна Бяляс, судырэктар «Беларускага дома ў Варшаве» Зміцер Бародка і Алесь Зарэмбюк. 
            Удзельнікі акцыі трымалі ў руках партрэты Мікалая Статкевіча, Алеся Бяляцкага, Зміцера Дашкевіча, Мікалая Аўтуховіча, Эдуарда Лобава і ўсіх астатніх палітвязняў, а таксама нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі. Таксама на плошчы была ўстаноўленая вялікая клетка, якая сімвалізавала турму. Людзі з партрэтамі палітвязняў заходзілі ў яе. Удзельнікі акцыі заявілі, што спадзяюцца, што той час, які яны праводзяць у клетцы-турме, можа дапамагчы скараціць рэальныя тэрміны зняволенняў вязняў беларускага рэжыму. 
            Перад удзельнікамі акцыі выступіла Марына Адамовіч. Яна сказала, што сёння вельмі важна памятаць пра палітвязняў і праяўляць салідарнасць з імі. 
            «Сёння ёсць небяспечная тэндэнцыя: на Захадзе спрабуюць дамовіцца з Лукашэнкам, і пры гэтым гучаць заявы аб тым, што яму трэба даць магчымасць «захаваць твар». Але як ён можа захаваць твар, калі ў турмах забіваюць палітвязняў?» - сказала Марына Адамовіч. 
            Таксама на плошчы быў усталяваны стол, дзе ўсе ахвотныя маглі напісаць ліст або падпісаць паштоўку для беларускіх палітвязняў. 
            Замкавая плошча - адно з найбольш шматлюдных месцаў польскай сталіцы, і відавочцамі акцыі сталі сотні людзей, з іх шмат хто падыходзіў да ўдзельнікаў і цікавіліся тым, што адбываецца ў Беларусі. 
            Акцыя прывабіла ўвагу польскіх СМІ. На ёй прысутнічалі карэспандэнты польскіх нацыянальных тэлеканалаў, радыёстанцый і газет. 
            19 снежня беларускія эмігранты Францыі правялі пікет у Парыжы, каб выказаць салідарнасць з палітычнымі вязнямі Беларусі. 
            Сваю падтрымку прыйшлі таксама выказаць прадстаўнікі анархістычнага руху Францыі, Amnesty International, а таксама французскія грамадзяне, неабыякавыя да таго, што адбываецца ў Беларусі. 
            У гучнагаварыцель распавядалі аб гэтай трагічнай даце ў гісторыі Беларусі, называлі пайменна ўсіх палітвязняў і іх гісторыі. Зацікаўленым таксама раздавалі флаеры. Нягледзячы на дрэнныя ўмовы надвор'я, парыжане спыняліся, каб выказаць салідарнасць з палітычнымі вязнямі і падтрымаць мітынгоўцаў. 
            Актывісты беларускіх і чэскіх няўрадывых арганізацыяў у гадавіну Плошчы арганізавалі пікет пад старажытным гадзіньнікам на Старамесцкай плошчы ў Празе. 
            Акцыя, прысьвечаная другой гадавіне падзеяў 19 сьнежня 2010 году была арганізаваная грамадзянскай кампаніяй "Наш Дом", Беларускай асацыяцыяй за мадэрнізацыю і чэскай праваабарончай арганізацыяй "Чалавек у нядолі". 
            Беларуска-амэрыканскае заадзiночанне "Пагоня" ў Нью-Ёрку правяло мiтынг салiдарнсасцi з палiтзняволеннымi беларусамi. Да мiтынга далучылася шмат беларусаў, што зараз жывуць у ЗША.  
            Як адзначаюць актывісты аб'яднання, два гады таму, 19 снежня 2010 года, прадстаўнікі апазіцыі і простыя грамадзяне Беларусі выйшлі на вуліцы ў Менску, каб выказаць пратэст супраць несправядлівых прэзідэнцкіх выбараў. У выніку прымененых уладамі рэпрэсій былі арыштаваныя больш 600 чалавек, а таксама затрыманыя 7 з 10 кандыдатаў у прэзідэнты. Пазней супраць некалькіх з іх былі ўзбуджаныя крымінальныя справы, і трое былі асуджаныя на даволі працяглыя тэрміны зняволення. 
            Таму беларуска-амерыканскае аб'яднанне сабралася насупраць будынка штаб-кватэры ААН у Нью-Йорку, каб выказаць падтрымку апазіцыі, асудзіць рэпрэсіўныя дзеянні беларускіх уладаў і патрабаваць вызвалення ўсіх палітвязняў Беларусі. 
            У ходзе мітынгу гучалі лозунгі «Жыве Беларусь!», «Лукашэнка павінен сысці!», «Беларусі - так, Лукашэнку - не!», удзельнікі таксама трымалі плакаты з фатаграфіямі вязняў рэжыму. Мітынг скончыўся спевам гімна «Пагоня». 
            У другую гадавіну Плошчы-2010 наваполацкія актывісты БХД правялі сымбалічную акцыю ў падтрымку палітвязьняў. 
              Каля Храма Сьвятога Архангела Міхаіла яны запалілі 13 сьвечак, за кожнага палітвязьня Беларусі, які цяпер знаходзіцца ў месцах абмежаваньня волі. 
              
            Па матэрыялах Радыё Свабода и Хартыя`97 
  
                           |