|   Лукашэнка прызначыў Віктара Шэймана сваім памочнікам па асобых даручэннях. 
            Адначасова кіраўнік вызваліў яго ад пасады памочніка па асобых даручэннях, прадугледжанай у структуры Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь. 
            Адпаведныя распараджэнні Лукашэнка падпісаў 8 студзеня, паведамляе яго прэс-служба. 
            Адначасова дыктатар вызваліў Валянціна Рыбакова ад пасады памочніка ў сувязі з пераходам на іншую працу. Аднак відавочна, што Шэйман не з'яўляецца заменай Рыбакова, паколькі той займаўся пытаннямі міжнароднай палітыкі. 
            У Савеце Бяспекі памочнікам Лукашэнкі па нацыянальнай бяспецы застаецца яго сын Віктар. 
            Віктар Шэйман з'яўляецца адным з падазраваных міжнароднай супольнасцю ў выкраданнях і забойствах лідэраў беларускай апазіцыі і па-ранейшаму застаецца адным з самых набліжаных да дыктатара людзей. 
             Гэтыи кадравым перастановам у атачэнні Лукашэнкі можна даць простае тлумачэнне. Пра гэта заявіў у інтэрв'ю сайту charter97.org былы начальнік менскага следчага ізалятара № 1 і аўтар кнігі «Расстрэльная каманда» Алег Алкаеў. 
            «Пакуль рана казаць аб тым, ці з'яўляецца прызначэнне Віктара Шэймана падвышэннем альбо паніжэннем - гэта будзе залежаць ад таго, якімі менавіта пытаннямі ён будзе займацца на новай пасадзе. Важней зараз іншае: Шэйман стаў працаваць пад непасрэдным кіраўніцтвам і кантролем Лукашэнкі, знаходзіцца з ім у адным будынку. Прасцей кажучы, кіраўнік набліжае яго да сябе, каб той не ўцёк», — сказаў Алег Алкаеў. 
            На ягоную думку, Лукашэнка сур'ёзна занепакоіўся магчымасцю актывізацыі міжнароднага расследавання спраў зніклых палітыкаў, у дачыненні да забойства якіх падазраюць, у тым ліку, і Віктара Шэймана. 
            «Прыйдзе час, калі ім усім давядзецца абараняцца, даказваць, што яны былі проста выканаўцамі чужой волі. Таму Лукашэнка баіцца іх уцёкаў», — заявіў Алег Алкаеў. 
            Нагадаем, сёння Лукашэнка прызначыў Віктара Шэймана сваім памочнікам у асобных даручэннях. 
            Адначасова кіраўнік вызваліў яго ад пасады памочніка ў асобных даручэнняў, прадугледжанай у структуры Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь. 
          Віктар Шэйман з'яўляецца адным з падазраваных міжнароднай супольнасцю ў выкраданнях і забойствах лідараў беларускай апазіцыі і па-ранейшаму застаецца адным з самых набліжаных да дыктатара людзей.                |