|   16 лютага каля Амбасады Беларусі адбылася акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі. Паўтара дзясятка ўдзельнікаў трымалі бел-чырвона-белыя сьцягі, плякаты і партрэты палітвязьняў. 
             Удзельнікі акцыі пры дапамозе мэгафона зьвярнуліся да супрацоўнікаў пасольства з патрабаваньнем вызваленьня ўсіх палітвязьняў і назвалі іх пайменна. Супрацоўнікі амбасады пікет праігнаравалі. 
            дзень акцыі супрацоўнікі пасольства перагарадзілі будынак мэталічнай агароджай і выклікалі узмоцненыя сілы паліцыі з сабакамі. 
            Як паведаміў Радыё Свабода кіраўнік Асацыяцыі за мадэрнізацыю Аляксей Францкевіч, хоць супрацоўнікі пасольства забарыкадаваліся, але паліцыянты ставіліся да ўдзельнікаў з разуменьнем і выказвалі словы падтрымкі: 
            «У якасьці падзякі мы падарылі супрацоўнікам паліцыі сувэніры — грошы апошняй дыктатуры Эўропы». 
            Акцыю падтрымалі прадстаўнікі Украіны, якія таксама зьвярнуліся да ўладаў Беларусі з патрабаваньнем вызваленьня палітвязьняў. 
              
          Радыё Свабода  |