Резолюция Европарламента по Беларуси
8 июля 2005

7 июля депутаты Европарламента поддержали резолюцию о свободе слова и ситуации в Беларуси. В документе содержится призыв к Еврокомиссии и Совету ЕС поддержать проект создания радиостанций, которые будут транслировать программы на территорию Беларуси из Польши, Литвы и Украины. Резолюция также предполагает оказание финансовой помощи независимым интернет-изданиям и содержит предложение расширить список «невъездных» белорусских чиновников. Предлагаем вашему вниманию полный текст резолюции в переводе Белорусской ассоциации журналистов.

 

Сумесная прапанова рэзалюцыі

Згодна з Правілам 103 Правілаў Працэдуры, пададзеная наступнымі асобамі:
— Богдан Адам Кліх, Барбара Кудрыцка, Лайма Андрыкене, Чарльз Тэннак, Карл фон Вогаў, Альфрэд Гамолка, Альдзіс Кушкіс ад імя Групы Еўрапейскай Народнай Партыі і Еўрапейскіх Дэмакратаў;

пра палітычную сітуацыю і незалежнасьць сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі

Рэзалюцыя Еўрапейскага Парламента па палітычнай сітуацыі і незалежнасці сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі

Еўрапейскі Парламент,

улічваючы свае папярэднія рэзалюцыі па сітуацыі ў Беларусі,
улічваючы, у прыватнасці, рэзалюцыю ад 10 сакавіка 2005 году па становішчы з палітычнымі вязнямі ў Беларусі,
улічваючы рэзалюцыю ААН ад 12 красавіка 2005 году па правах чалавека ў Беларусі,
улічваючы справаздачу прадстаўніка АБСЕ па Свабодзе СМІ ў Беларусі (сакавік 2005),
улічваючы, у прыватнасці, план Еўрасаюзу па спрыянні дэмакратыі ў Беларусі, прыняты Дэлегацыяй па стасунках з Беларуссю Еўрапейскага Парламенту 23 лютага 2005 году,
улічваючы прэмію імя Сахарава за свабоду мыслення, якой была узнагароджаная Беларуская Асацыяцыя Журналістаў у снежні 2004 году,
улічваючы Паведамленне Камісіі па Еўрапейскай палітыцы добрасуседства ад 11 мая 2004 году (COM(2004)0373),
улічваючы санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў, прынятыя Еўрасаюзам 2 ліпеня 2004 году, пасля знікнення трох лідараў беларускай апазіцыі і аднаго журналіста,
улічваючы рэзалюцыі Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы па сітуацыі ў Беларусі, і, асабліва, яе рэзалюцыю па пераследу прэсы ў Рэспубліцы Беларусь ад 28 красавіка 2004 году,
улічваючы Правіла 103 Правілаў Працэдуры,


A. Паколькі, замест паляпшэння, сітуацыя ў Беларусі яшчэ пагоршылася, правы чалавека груба парушаюцца, Ніжняя Палата пазбаўленая права на законатворчасць, і эканамічнае жыццё краіны кіруецца Прэзідэнтам; паколькі гэтыя парушэнні ўключаюць пазбаўленне волі ды іншыя рэпрэсіўныя меры супраць членаў дэмакратычнай апазицыі;

B. Паколькі Еўрасаюз не раз асуджаў арышт вядомых лідараў апазіцыі ўрадам Лукашэнкі і паколькі няма зрухаў у нераскрытых справах па зніклых асобах;

C. Паколькі за апошнія некалькі гадоў «тэхнічных» прычынах былі закрытыя некалькі палітычных партый, 22 незалежныя газеты, і больш за 50 грамадскіх арганізацый рознага ўзроўню і розных палітычных напрамкаў, але паколькі відавочна, што ва ўсіх выпадках гэтыя арганізацыі былі пакарныя зы крытыку Прэзідэнта і яго палітычны курс;

D. Паколькі ў красавіку 2005 году Камісія ААН па Правах Чалавека падвергла Беларусь крытыцы за нязменныя паведамленні пра пераслед і закрыццё грамадскіх арганізацый, арганізацый нацыянальных меншасцяў, незалежных СМІ, апазіцыйных палітычных партый, незалежных прафсаюзаў і рэлігійных арганізацый, і пераслед асобаў, якія займаюцца дэмакратычнай дзейнасцю, у тым ліку незалежнымі СМІ;

E. Паколькі дзяржаўныя ўлады спынілі рэгістрацыю новых газет, а многія існуючыя газеты абцяжараныя штрафамі, якія не дазваляюць ім працягваць выхад.

F. Паколькі ў Беларусі працягваюць адбывацца палітычныя арышты і суды над актывістамі дэмакратычнага руху і незалежнымі журналістамі, а таксама дэпартацыі замежных грамадзянаў; паколькі 2 журналісты газеты «Пагоня» — Павел Мажэйка і Мікола Маркевіч, а таксама рэдактар газеты «Рабочы», Віктар Івашкевіч, былі асуджаныя на турэмныя тэрміны ад 6 да 9 месяцаў.

G. Паколькі 12 мая Міністэрства Юстыцыі РБ прызнала кіраўніцтва Саюзу Палякаў Беларусі нелегітымным, і друкарня, намоўленая ўрадам, адмовілася друкаваць штотыднёвую газету палякаў Беларусі «Glos znad Niemna», а ў той час былі надрукаваныя фальшывыя выпускі газеты пад прыкрыццём уладаў;

H. Паколькі карэспандэнт ОРТ Дзмітры Завадскі знік у 1999 годзе, і ствараецца ўражанне, што ўлады зацягваюць расследаванне. 20 кастрычніка 2004 году адбылося забойства Веранікі Чаркасавай, журналісткі газеты «Салідарнасць». Выпадкі гвалтоўных дзеянняў супраць журналістаў становяцца ўсё больш распаўсюджанымі,

I. Паколькі дзяржава манапалізавала выдавецкую дзейнасьць і распаўсюд, і пазасталыя прыватныя выдаўцы рызыкуюць атрымаць вялікія штрафы, калі яны будуць выдаваць незалежныя газеты; у выніку беларускія ўлады канфіскуюць многія незалежныя газеты, што друкуюцца за мяжой, у тым ліку ў Расіі, пры іх перавозе праз мяжу;

J. Паколькі ўсе тэле- і радыёпраграмы, агульнанацыянальныя і рэгіянальныя, знаходзяцца ў руках уладаў, альбо кантралююцца дзяржавай;

K. Паколькі ўсе кабельныя аператары караюцца за арганізацыю вяшчання замежных каналаў, не ўхваленых беларускім урадам. На падставе гэтага ўсе ўкраінскія каналы, а таксама польскі канал Polonia былі знятыя з вяшчання беларускіх аператараў кабельных сетак;

L. Паколькі ўся інтэрнэт-сувязь абслугоўваецца дзяржаўнай кампаніяй, якая заблакавала шматлікія ідэнтыфікацыйныя нумары карыстальнікаў і Інтэрнэт-сайты;

M. Паколькі ў сакавіку 2005 году прадстаўнік Арганізацыі па Бяспецы і Супрацоўніцтве ў Еўропе ў сваёй справаздачы па Свабодзе СМІ выказаў сур’ёзную занепакоенасць адносна цяжкага становішча незалежных СМІ ў Беларусі, у прыватнасці, змяншэнне колькасці зарэгістраваных незалежных газет і узмацненне ціску на СМІ з дапамогай судовых, пазасудовых і эканамічных рычагоў;

1. Рашуча асуджае беспарадкавыя напады беларускага рэжыму на СМІ, журналістаў, актывістаў апазіцыі, праваабаронцаў і любых іншых асобаў, якія спрабуюць вольна крытыкаваць Прэзідэнта і рэжым, што выяўляюцца ў адвольных арыштах, дрэнным абыходжанні з затрыманымі, знікненнях, пераследзе па палітычных матывах ды іншых рэпрэсіўных дзеяннях, якія зневажаюць асноўныя прынцыпы дэмакратыі і прававыя нормы.

2. Заклікае Раду і Камісію стварыць комплексную шматгадовую праграму падтрымкі незалежных СМІ Беларусі, якая, у тым ліку, будзе прадугледжваць падтрымку вяшчання незалежных радыё- і тэлепраграм з-за межаў краіны, а таксама падтрымку незалежных журналістаў і газет.

3. Вітае праект стварэння радыёсеткі вяшчання з Польшчы, Літвы і, магчыма, Украіны, і заклікае Камісію падтрымаць яго ажыццяўленне.

4. Заклікае Раду і Камісію, у гэтай сувязі, без прамаруджвання аказаць неабходную дапамогу, каб распачаць вяшчанне незалежных радыёпраграмаў з-за мяжы на тэрыторыю Беларусі.

5. Падкрэслівае, што радыёвяшчанне мусіць мець магчымасць выкарыстоўваць увесь спектр частотаў, у тым ліку, Інтэрнет, і мусіць быць даступнае на сталай аснове.

6. Заклікае Раду і Камісію дапамагаць рэпрэсаваным журналістам ды іх сем’ям.

7. Заклікае Раду і Камісію стварыць праграму стыпендый і стажыровак для незалежных журналістаў, і стварыць праграмы навучання для маладых незалежных журналістаў.

8. Заклікае Камісію кансультавацца з Еўрапейскім Парламентам па ажыццяўленні гэтай праграмы па спрыянні свабодным і незалежным СМІ і павышэнні інфармаванасці народа Беларусі.

9. У выпадку, калі беларускія ўлады не выправяць сітуацыю са свабодай слова і СМІ і дапусцяць яе пагаршэнне, Камісія, Рада, і Парламент павінны ініцыяваць працэдуру пашырэння спісу чыноўнікаў, якім будзе адмоўлена ў візах, уключаючы ў яго чыноўнікаў, якія ўдзельнічаюць у пераследзе СМІ.

10. Асуджае дзеянні ўраду, скіраваныя супраць Саюзу палякаў Беларусі, як спробу ўтаймаваць найвялікшую грамадскую арганізацыю, адну з нешматлікіх аб’яднанняў, якія не кантралююцца ўладамі; Нагадвае, што павага да правоў меншасцяў уключае таксама свабоду аб’яднанняў і прызнанне абраных ворганаў арганізацыі. Смуткуе са спробы ўрада ўзяць газету «Glos znad Niemna» пад свой кантроль.

11. Асабліва усхваляваны нядаўнімі прысудамі да доўгатэрміновага абмежавання свабоды Міколы Статкевіча, старшыні Беларускай Сацыял Дэмакратычнай Партыі (»Народная Грамада»), Паўла Севярынца, аднаго з лідараў Маладога Фронту, і Андрэя Клімава, прадпрымальніка і дэпутата Вярхоўнага Савета 13-га склікання.

12. Заклікае беларускія ўлады спыніць практыку выключэння дэмакратычнай моладзі з універсітэтаў і тэхнікумаў, і абвяшчае поўную падтрымку навучэнцам, выключаным з тэхнікумаў за прапаганду дэмакратычных каштоўнасцяў і абарону правоў чалавека, якія распачалі галадоўку 25 мая.

13. Вітае ўрачыстае адкрыццё Еўрапейскага Гуманітарнага Універсітэта для беларускіх студэнтаў у выгнанні ў Вільні, і заклікае Камісію і дзяржавы-члены дапамагаць Еўрапейскаму Гуманітарнаму Універсітэту ў яго навучальных і даследчыцкіх праграмах.

14. Заклікае дзяржавы-члены прызнаць дыпломы, выдадзеныя Еўрапейскім Гуманітарным Універсітэтам, як падцверджанне высокіх ведаў і выдатнай падрыхтоўкі, і запрашае Еўрапейскія універсітэты да цяснейшага супрацоўніцтва з Еўрапейскім Гуманітарным Універсітэтам.

15. Яшчэ раз падкрэслівае, што далейшае развіццё стасункаў ЕС з Беларуссю, як і раней, будзе залежыць ад дасягненняў у накірунку дэмакратызацыі і рэфармавання ў краіне, і ад доступу беларусаў да аб’ектыўных, свабодных і празрыстых СМІ.

16. Заклікае Раду і Камісію падняць пытанне Беларусі ў кантактах з уладамі Расіі дзеля вызначэння агульных дзеянняў па ажыццяўленні канкрэтных дэмакратычных зменаў у краіне.

17. Даручае Прэзідэнту Парламента накіраваць гэтую рэзалюцыю у Камісію, Раду, Парламенты і Урады дзяржаваў-членаў, і Парламенцкія Асамблеі АБСЕ і Рады Еўропы.