«Мая галоўная мэта — пры маiм жыцьцi даведацца, 
                      хто выканаў загад забiць майго мужа, бо iмя заказчыка мне 
                      вядома», — паведаміла 13 жнiўня на сустрэчы з прадстаўнікамі 
                      грамадзкасьці Гародні Людмiла Карпенка, жонка вядомага беларускага 
                      палiтыка Генадзя Карпенкi, які памёр пры нявысьветленых 
                      абставінах. Людмiла Карпенка назвала сьмерць свайго мужа 
                      «палiтычным забойствам». 
                    Сустрэча з Людмiлай Карпенка i Iрынай Красоўскай, жонкай 
                      бiзнэсоўца Анатоля Красоўскага, які зьнік бяз зьвестак, 
                      адбылася ў Гародні ў памяшканьнi грамадзкага аб`яднаньня 
                      «Ратуша». Падчас сустрэчы жанчыны распавялі пра 
                      абставiны сьмерцi Генадзя Карпенкi, зьнiкненьня Юры Захаранкi, 
                      Вiктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Зьміцера Завадзкага. 
                    Iрына Красоўская абвергла меркаваньне, якое прагучала падчас 
                      сустрэчы ў Гародні, што да зьнiкненьня вядомых палiтыкаў 
                      нібыта мае дачыненьне беларуская апазыцыя. Паводле словаў 
                      Iрыны Красоўскай, «беларуская апазыцыя не магла ажыцьцявіць 
                      такiя злачынствы». 
                    Iрына Красоўская ня лiчыць свайго мужа загiнуўшым. Яна 
                      адзначыла: «У мяне няма падставаў лiчыць, што ён забiты. 
                      Пакуль я жыву, я буду спадзявацца, што ён таксама жывы». 
                      Прысутных на сустрэчы грамадзянаў цiкавiлi перспэктывы расьследаваньня 
                      «гучных» крымінальных справаў у Беларусі. Людмiла 
                      Карпенка паведамiла, што яна вядзе самастойнае следзтва, 
                      аднак на ейную думку, пры сёньняшняй уладзе людзi, якiя 
                      шмат маглi б распавесьці, баяцца казаць. 
                     
                      Хартия-97 
                     
                     |