16 верасня беларусы адзначылі шостую гадавіну 
                      знікнення вядомага палітыка Віктара Ганчара і бізнесмена 
                      Анатоля Красоўскага, а таксама ўшанавалі памяць былога Міністра 
                      ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі і журналіста Дзмітрыя Завадскага, 
                      якія таксама зніклі. На жаль, супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў 
                      ужылі запалохванне і сілу супраць беларускіх грамадзян, 
                      якія прымалі ўдзел у мірнай дэманстрацыі ў цэнтры Мінска, 
                      прысвечанай гэтай гадавіне. Прынамсі адзін мірны дэманстрант 
                      быў так сур’ёзна збіты, што спатрэбілася шпіталізацыя. 
                    Злучаныя Штаты заклікаюць беларускія ўлады паважаць права 
                      беларусаў на сходы і мірныя адкрытыя дэманстрацыі, без пагрозы 
                      ўжывання сілы з боку ўрадавых структур, у адпаведнасці з 
                      беларускай Канстытуцыяй і абавязацельствамі Беларусі як 
                      удзельніка Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе 
                      і іншых міжнародных канвенцый. 
                    Злучаныя Штаты выказваюць свае глыбокія спачуванні сем’ям 
                      і родным зніклых і зноў заклікаюць ўрад Беларусі правесці 
                      сур’ёзны, празрысты і аб’ектыўны дослед гэтых знікненняў 
                      і прыцягнуць да адказнасці вінаватых. 
                    Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры 
                      Амбасады ЗША, Мінск, Беларусь 
                     
                     |