Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч выказаў 
                      падтрымку Дню беларускай салідарнасці 16 кастрычніка. «Я 
                      падтрымліваю гэтую задуму. 16 кастрычніка ў 20.00 я пагашу 
                      святло і запалю свечку, каб выказаць свае адносіны да тых 
                      непапраўных стратаў, якое панесла і працягвае несці нашае 
                      грамадства. Нельга заставацца ўбаку,» — сказаў Ніл Гілевіч. 
                    Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці Беларусі прапанавалі 
                      правесьці 16 кастрычніка 2005 году Дзень салідарнасьці з 
                      беларускімі палітзьняволенымі, зьніклымі апазыцыянэрамі, 
                      іх сем’ямі, незалежнымі журналістамі, з усімі, хто змагаецца 
                      за Свабоду і Дэмакратыю ў Беларусі. Красоўская, каардынатар 
                      руху «Зубр» Мікіта Сасім і вядомая журналістка Ірына Халіп 
                      на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску заклікалі беларусаў на 
                      знак салідарнасьці 16 кастрычніка ў 20.00 выключыць на 15 
                      хвілінаў сьвятло ў сваёй кватэры і паставіць на падваконьне 
                      запаленую сьвечку. 
                    Хартия-97 
                     |