|    17.10.2005  | 
                  »Учора ўсе мы запалілі свечку свабоды. Гэта 
                      быў добры час, каб ціха, без мітусні прыгадаць усіх, каго 
                      сёння няма з намі, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю 
                      ў Беларусі. Добры час, каб падумаць аб будучыні нашай краіны,» 
                      — заявіла жонка зніклага бізнэсоўца і грамадскага дзеяча 
                      Анатоля Красоўскага, лідэр грамадзянскай ініцыятывы «Мы 
                      помнім» Ірына Красоўская. Дзень салідарнасці з беларускімі 
                      палітвязнямі, зніклымі апазіцыянерамі, іх сем’ямі, незалежнымі 
                      журналістамі, з усімі, хто змагаецца за дэмакратыю прайшоў 
                      16 кастрычніка ва ўсім свеце. У 20.00 у шмат якіх вокнах 
                      пагасла святло і запаліліся свечкі з верай ў свабодную дэмакратычную 
                      будучыню нашай краіны. Акцыю актыўна падтрымалі ў шмат якіх 
                      беларускіх гарадах — Горадні, Берасці, Віцебску, Гомлі, 
                      Магілёве, Баранавічах, Барысаве, Пінску, Полацку, Лідзе, 
                      Слоніме, Жодзіне, Оршы, а таксама ва ўсіх раёнах Менска. 
                      У некаторых дамах у цэнтры Менска і ў мікрараёнах Уручча, 
                      Малінаўке, Шабанах, Паўднёвым Захадзе і Сухарава пагаслі 
                      амаль усе вокны. Акцыі салідарнасці з Беларуссю прайшлі 
                      ў розных кропках планеты. Свечы свабоды былі запаленыя ў 
                      ЗША, Канадзе, Нідэрландах, Германіі, Швецыі, Польшчы, Украіне, 
                      Расіі і іншых краінах. 
                    »Я думаю, што Дзень салідарнасці — гэта вельмі добрая нагода 
                      для кожнага чалавека, каб яшчэ раз падумаць аб тым, чаго 
                      ён хоча для сабе, для сваіх дзяцей, для сваёй краіны. Я 
                      атрымала шмат паведамленняў і тэлефанаванняў ад людзей з 
                      розных краінаў — Грузіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі, 
                      Швецыі, ЗША, Германіі, Бельгіі, іншых краін. Сёння зранку, 
                      калі я даведалася, што адбылося ў Беларусі, аб падтрымке 
                      гэтай акцыі розўнымі краінамі, у мяне з’явіліся адчуванні 
                      радасці і хвалявання, якія ўзнікаюць толькі тады, калі адчуваеш 
                      вялікую падтрымку, калі разумееш, што ты маеш рацыю, што 
                      шмат хто думае як ты і салідарны з табою. Я думаю, гэта 
                      толькі пачатак. Мы будзем працягваць акцыі салідарнасці. 
                      І кожная з іх дадасць нам прыхільнікаў,» — упэўненая Ірына 
                      Красоўская. 
                    Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці Беларусі прапанавалі 
                      правесьці 16 кастрычніка 2005 году Дзень салідарнасьці з 
                      беларускімі палітзьняволенымі, зьніклымі апазыцыянэрамі, 
                      іх сем’ямі, незалежнымі журналістамі, з усімі, хто змагаецца 
                      за Свабоду і Дэмакратыю ў Беларусі. Красоўская, каардынатар 
                      руху «Зубр» Мікіта Сасім і вядомая журналістка Ірына Халіп 
                      на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску заклікалі беларусаў на 
                      знак салідарнасьці 16 кастрычніка ў 20.00 выключыць на 15 
                      хвілінаў сьвятло ў сваёй кватэры і паставіць на падваконьне 
                      запаленую сьвечку. 
                    Хартия-97 
                      |