Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін выказаў 
                      падтрымку Дню беларускай салідарнасці 16 лістапада. «Калі 
                      пальцы рукі сціснуць у кулак, ён будзе значна мацнейшым. 
                      Тое ж самае і з людзьмі. Калі мы будзем разам, будзем згуртаванымі, 
                      салідарнымі, то з намі нічога немагчыма будзе зрабіць. Разам 
                      мы будзем непераможнымі. Таму я абавязкова запалю свечку 
                      16 лістапада. Няхай гэта будзе першым крокам, каб скасаваць 
                      нашую раздробленасць», — сказаў Рыгор Барадулін. 
                    Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці Беларусі прапанавалі 
                      праводзіць Дні салідарнасьці з беларускімі палітзняволеннымі, 
                      зніклымі апазіцыянерамі, іх сем’ямі, незалежнымі журналістамі, 
                      з усімі, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі, 
                      16-га дня кожнага месяца. Першая такая акцыя прайшла ў кастрычніку, 
                      наступны Дзень салідарнасці — 16 лістапада. Беларусаў заклікалі 
                      16 лістапада ў 20.00 на 15 хвілін выключыць святло і запаліць 
                      у вокнах свечы Свабоды. 
                    Хартия-97  |