У Празе завяршылася генэральная асамблея 
                      Мадрыдзкага клюбу, які аб`ядноўвае 30 былых кіраўнікоў краінаў 
                      і ўрадаў. Задачы клюбу — акумуляваць досьвед вядомых палітыкаў 
                      і дзеячаў дзеля рэкамэндацыяў для тых краінаў, якія на шляху 
                      да дэмакратыі. «Я ня думаю, што ў Беларусі могуць адбыцца 
                      выбары, калі апазыцыя можа мець хоць нейкі шанец на посьпех. 
                      Бо ў Беларусі — таталітарны рэжым. Я думаю, што паколькі 
                      Расея мае ўплыў на сытуацыю ў Беларусі, Расеі павінна быць 
                      сорамна за тое, што адбывацца. Пэўная частка расейскай грамадзкасьці 
                      павінна паўплываць на зьмену сытуацыі ў Беларусі», 
                      — заявіў вядомы мэцэнат Джордж Сорас «Радыё Свабода».  
                    Былы амэрыканскі прэзыдэнт Біл Клінтан адзначыў — «забесьпячэньне 
                      правоў розных нацыянальнасьцяў і у розных краінах — задача 
                      тых, хто можа паўплываць на дэмакратызацыю». Бірма, 
                      Беларусь, Куба — пра гэтыя краіны нельга забываць, калі 
                      гаворка аб свабодным грамадзтве — гэта фраза былога чэскага 
                      прэзыдэнта Вацлава Гавэла.  
                    Найчасьцей на паседжаньнях Мадрыдзкага клюбу згадваліся 
                      Ўкраіна і Грузія — і тэма рэвалюцыйных пераўтварэньняў у 
                      краінах–былых рэспубліках СССР.  
                    У канчатковых рэкамэндацыях мадрыдзкага клюбу адзначана, 
                      што Беларусь адна з прыярытэтных краінаў, дзе б былыя кіраўнікі 
                      краінаў маглі скарыстаць свой досьвед дзеля кансультацыяў 
                      зацікаўленых сілаў у зьмене сытуацыі. Праблема — ізаляцыя 
                      і нежаданьне беларускіх уладаў весьці дыялёг, а таксама 
                      слабыя магчымасьці апазыцыйных сілаў. 
                     
                    Радио «Свабода» 
                     
                     
                     |