16 лістапада а 18:30 грамадзянская партыя 
                      «ПАРА» правяла на Майдане Незалежнасці ў Кіеве акцыю салідарнасці 
                      з беларускім народам, які змагаецца з дыктатурай Лукашэнка. 
                      Украінская акцыя стала часткай міжнароднай салідарнасці 
                      з беларускім народам.  
                    Падчас акцыі актывісты грамадзянскай партыі «ПАРА» запалілі 
                      каля сотні свечак у памяць аб ахвярах дыктатуры Лукашэнка. 
                     
                    «ПАРА» разам са свядомай часткай украінскага народу рашуча 
                      асуджае рэжым Лукашэнкі і заяўляе аб сваёй салідарнасці 
                      с беларускімі змагарамі за свабоду», — паведамляе прэс-служба 
                      партыі. 
                    А 20:00 акцыя працягнулася запальваннем свечак і пакладаннем 
                      кветак у памяць аб ахвярах рэпрэсій з боку рэжыму каля пасольства 
                      Беларусі ў Кіеве. 
                    Яшчэ адну акцыю правяла Ініцыятыва «Салідарнасць» 
                      і чытачы інтэрнэт-сайту www.maidan.org.ua. Каля паўсотні 
                      чалавек гулялі па цэнтру Кіева з запаленымі свечкамі і бел-чырвона-белымі 
                      сцягамі. 
                    Хартия-97 
                     |