У Сьветлагорску а 20-й гадзіне каля трох 
                      дзесяткаў маладых людзей выйшлі на Цэнтральны пляц гораду 
                      і запалілі сьвечкі. Такім чынам юнакі і дзяўчаты далучыліся 
                      да Дня салідарнасьці зь беларускімі палітычнымі нявольнікамі, 
                      зьніклымі апазыцыянэрамі, іх сем`ямі, незалежнымі журналістамі, 
                      усімі, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі. 
                      Шарэнга моладзі стаяла з запаленымі сьвечкамі акурат насупраць 
                      райвыканкаму і пастарунку міліцыі.  
                     
                    Хартия-97 
                     |