Заснавальнік «Саюза палякаў Беларусі» Тадэуш 
                      Гавін выказаў падтрымку Дню Салідарнасці 16 снежня. «16 
                      cнежня я запалю свечку, як я гэта рабіў у кастрычніку і 
                      лістападзе. Я добра ведаў, і быў у блізкіх адносінах з тымі, 
                      хто зараз не з намі — і з Ганчаром, і з Красоўскім і з Карпенкам. 
                      Быць з імі ў гэты дзень, запаліць свечку — мой абавязак. 
                      Салідарнасць патрэбная, как мы маглі паглядзець адзін на 
                      аднога, і пабачыць, што нас, тых, хто хоча жыць у свабоднай 
                      краіне, сапраўды шмат,» — сказаў Тадэуш Гавін. 
                    Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці Беларусі прапанавалі 
                      праводзіць Дні салідарнасьці з беларускімі палітзняволеннымі, 
                      зніклымі апазіцыянерамі, іх сем’ямі, незалежнымі журналістамі, 
                      з усімі, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі, 
                      16-га дня кожнага месяца. Мінулы Дзень салідарнасьці адбыўся 
                      ў лістападзе. Тады ў ім узялі ўдзел больш за 300 000 чалавек. 
                      16 лістапада ў 20.00 трэба проста пагасіць сьвятло на 15 
                      хвілін і запаляць сьвечкі Свабоды ў сваіх вокнах. 
                    Хартия-97 
                     |