10 сьнежня ў чарговую гадавіну прыняцьця 
                      Дэклярацыі Правоў Чалавека ў 1948 годзе, «Млодзі Дэмакраці» 
                      і Беларускі Культурна-Асьветніцкі Цэнтар зладзілі маніфэстацыю 
                      ў цэнтры польскага горада Познань. Сябры гэтых арганізацый 
                      прыгадалі мінакам, што тыя карыстаюцца правамі, якіх бракуе 
                      ў Беларусі. Арганізатары, ў рупар, напераменна па-польску 
                      і па-беларуску, зачыталі ўсе артыкулы Дэклярацыі і заахвочвалі 
                      да таго ж астатніх. Пад транспарантамі «Права да сходаў», 
                      «Права да свабоды мысьлі», «Памятайце аб сваіх правах» былі 
                      таксама выстаўленыя чорна-белыя здымкі зьніклых апанэнтаў 
                      улады. 
                    Перад кожным здымкам, фармуючы бел-чырвона-белы сьцяг, 
                      стаялі тры запаленыя зьнічы. Акцыя доўжылася гадзіну і была 
                      актыўна падтрыманая найбуйнешымі, агульнапольскімі і лякальнымі 
                      СМІ. У гэты час было распаўсюджана больш шасьцісот улётак 
                      з інфармацыяй пра рэпрэсіўную палітыку дыктатарскай улады. 
                      Пасьля заканчэньня маніфэстацыі арганізатары пераслалі на 
                      адрас Лукашэнкі Дэклярацыю Павоў Чалавека ў перакладзе на 
                      беларускую мову. Ліст гэты ня мае на мэце зьмяніць Лукашэнку, 
                      каб той пачаў раптам паважаць правы чалавека, а мае прыгадаць, 
                      што мы пра гэтыя правы памятаем і будзем іх адстойваць. 
                     
                    Хартия-97 
                    На фото: Познань, 10 декабря, 2005 
                      
                     |