16 студзеня «Зьвяз Беларусаў Швэцыі» 
                      арганізаваў і правеў акцыю ў цэнтры Стакгольму, якая была 
                      прысвечаная Дню салідарнасьці з беларускімі палітзьняволенымі, 
                      зніклымі палітыкамі і забітымі журналістамі. У акцыі ўдзельнічала 
                      15 чалавек, у тым ліку сябры Ліберальнай партыі Швэцыі. 
                      Пікетоўцы трымалі ў руках сьцягі і плякаты. Перад удзельнікамі 
                      акцыі выступіў сустаршыня «Зьвяза Беларусаў Швэцыі» 
                      Алесь Літвінчык, які распавёў прысутным аб мэтах гэтай акцыі, 
                      цеперашняй сітуацыі ў выбарчай кампаніі Беларусі, стаўленні 
                      міравой супольнасьці да Аляксандра Лукашенкі. 
                       
                       
                      Хартия-97  
                     
                     
                     |