Лайла Фрэйвалдс, міністарка замежных справаў 
                      Швэцыі, глыбока заклапочаная палітычным ціскам і пагаршэньнем 
                      стану правоў чалавека ў Беларусі, перадае Радыё Швэцыі International. 
                     Як заявіла спадарыня Фрэйвалдс, у зьвязку з маючымі адбыцца 
                      прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі швэдзкая грамадзкасьць 
                      зьбіраецца пэрыядычна выказваць сваю салідарнасьць з дэмакратычным 
                      рухам у гэтай краіне.  
                    Прыкладна празь месяц у цэнтры Стагкольма пройдзе чарговая, 
                      другая па ліку, масавая акцыя ў падтрымку правоў чалавека 
                      ў Беларусі. Першая дэманстрацыя, у якой ўзялі ўдзел прадстаўнікі 
                      ўсіх партыяў у швэдзкім парлямэнце, адбылася ўчора, 16 студзеня. 
                      Трэцюю акцыю салідарнасьці швэды плянуюць правесьці ў сакавіку. 
                     
                     
                      Радыё Свабода  
                     |