У шматлікіх гарадох Польшчы адбылісія мітынгі 
                      межах дня салідарнасці з Беларусьсю. Быў перададзены зварот 
                      да презыдента Польшчы Леха Качыньскага, Эўрапіейскай Камісіі 
                      і Эўрапарлямэнту аб патрымцы міжнароднай місіі назіральнікаў 
                      падчас прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.  
                    ВАРШАВА 
                    У Варшаве больш за 300 асоб удзельнічала ў мітынгу зарганізаваным «Звязам у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі» і ініцыатывай «Вольная Беларусь». Быў перададзены зварот прадстаўнікам 
                      Адміністрацыі Прэзыдента Польшчы, прадстаўніцы Эўрапейскай 
                      Камісіі ў Польшчы Розе Тун і Л. Кемпажэ з інфармацыйнага 
                      бюро Эўрапарлямэнту.  
                    «Мы маем мэту пераканаць інстытуцыі Эуразьвязу ў неабходнасці 
                      надзвычайнай мабілізацыі сяброў Эўразвязу. Мы жадаем, каб 
                      кожны з іх накіраваў на прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі сваіх 
                      назіральнікаў,» — сказаў Якуб Міхалоўскі з ініцятывы «Волная Беларусь». 
                    «Падтрымка дэмакратычных намаганняў беларускага грамадства 
                      — наш абавязак. Нельга у такі істотны момант забываць аб 
                      маральным абавязку, вынікаючага з гіторыі нашай краіны» 
                      — напісана у звароце. 
                    БЕЛАСТОК 
                    У Беластоку больш за 200 асобаў удзельнічала ў акцыі «Дух 
                      свабоды» польскага фонду імя Роберта Шумана. Акцыя адбылася 
                      пад лёзунгамі «Салідарныя з Беларусьсю», «Так для свабоды! 
                      Так для Беларусі!».  
                    У неба было выпушчана некалькі соцень каляровых балонікаў, 
                      як сымбаль перадачы беларускаму народу салідарнасьці. Скандавалі «Жыве Беларусь!». Луналі бела-чырвона-белыя і польскія сьцягі. 
                      У акцыі, між іншым, удзельнічалі вучні зачыненага на Беларусі 
                      Коласаўскага ліцэя. 
                    ЛЮБЛІН 
                    Хэппэнінг у Любліне, ў знак салідарнасьці з Беларусю, зарганізавалі «Міжнародная Амністыя» і некалькі іншых недзяржаўных арганізацый. 
                      У цэнтры горада моладзь трымала партрэты зніклых дзеячаў 
                      беларускай апазыцыі і аркушы з напісанымі «сям’ю галоўнымі 
                      грахамі» беларускіх уладаў, такімі як: «Адсутнасьці свабоды 
                      слова»,»Прыгнятанне апазіцыі»,» «Адсунасьць свабоды сходаў», «Парушэнне правоў нацыянальных меншасьцяў» і т.д.  
                    ПОЗНАНЬ 
                    У Познані ля помніка Адаму Міцкевічу прысутнічала больш 
                      за 50 чалавек. Удзельнікі мітынгу запалілі белыя і чырвоныя 
                      знічы, а над іх галовамі луналі беларускія сьцягі. Пасля 
                      мітынгу усе рушылі на канцэрт беларускага гурта «Зеро-85». 
                    ВРОЦЛАЎ 
                    У Вроцлаве акцыю арганізаваў «Зьвяз у падтрымку дэмакратыі 
                      ў Беларусі». Каля 20 чалавек, загорнутых у бела-чырвона-белыя 
                      сьцягі, запаплілі свечкі на цэнтральным пляцу горада. 
                    ГОЖАЎ ВЕЛЬКАПОЛЬСКІ 
                    У цэнтры Гожава Велькапольскага ўдзельнікі акцыі выказалі 
                      сваю падтрымку беларускай апазыцыі. Агранізатары акцыі «Маладыя Дэмакраты» раздалі улеткі, запалілі свечкі ў знак 
                      салідарнасьці з беларускімі змагарамі за правы чалавека. 
                     
                    КАЛІШ 
                    Дэлегацыя вучняў з дзвух Калішскіх ліцэяў маніфэставала 
                      пад помнікам Яна Паўла ІІ у знак салідарнасьць з беларускім 
                      народам. Моладзь запаліла белыя і чырвоныя знічы. 
                    СЛУПСК 
                    У Слупску больш за 30 студэнтаў запалілі на цэнтральнай 
                      плошчы, перад партрэтамі зніклых беларускіх апазыцыянераў, 
                      знічы, мінакам раздалі больш за 500 інфармацыйных улетак 
                      аб акцыі, а таксама актуальнай сытуацыі ў Беларусі. Луналі 
                      беларускі, польскі і сцяг Эўразвяза. Акцыю арганізавалі «Маладыя Дэмакраты» «Кола палітычнай думкі». 
                       
                       
                      Хартия-97 
                     |