Акцыі салідарнасці з Беларуссю прайшлі 
                      16-га студзеня па ўсёй Украіне. Жыхары Кіева, Львова, Луганска, 
                      Данецка, Херсона, Чаркасаў, Чарнігава, Івана-Франкоўска, 
                      Чарнаўцоў выйшлі на вуліцы сваіх гарадоў са свечкамі і партрэтамі 
                      зніклых і палітзняволеных беларусаў. 
                    У акцыях узялі ўдзел Ініцыятыва «Солідарність!», 
                      Альянс «Майдан», Грамадзянскае аб’яднанне «Опора», 
                      Грамадзянскае аб’яднанне «Національний альянс», 
                      Кіеўская група Amnesty International, Українська Гельсинська 
                      спілка, прадстаўнікі беларускай ініцыятывы «Трэці шлях», 
                      а таксама простыя украінцы, неабыякавыя да лёсу Беларусі. 
                       
                       
                       
                      Хартия-97  
					  
					  
                     |