Старшынства Эўрапейскага Зьвязу ў Беларусі 
                      сёлета на працягу першай паловы году будзе прадстаўляе Латвія, 
                      паведамляе «Вaltic Times» са спасылкай на латвійскае 
                      МЗС. 
                     Латвія будзе ажыцьцяўляць каардынацыю паміж Брусэлем і 
                      Менскам, інфармаваць эўрапейскія краіны і арганізацыі пра 
                      падзеі ў Беларусі, а таксама беларускае кіраўніцтва пра 
                      актуальныя рашэньні эўрапейскіх арганізацыяў па беларускай 
                      праблематыцы.  
                    Кандыдатура Латвіі ў якасьці прадстаўніка цяперашняга старшыні 
                      Эўразьвязу — Аўстрыі (гэтая краіна ня мае дыпляматычнай 
                      місіі ў Беларусі) ухваленая брусэльскім кіраўніцтвам. Гаворачы 
                      пра выбар ЭЗ, латвійскі міністар замежных справаў Артыс 
                      Пабрыкс адзначыў: «Гэта сьведчыць пра высокую ацэнку нацыянальнай 
                      дыпляматыі ды таксама ёсьць шанцам прадэманстраваць сябе 
                      ў міжнароднай палітыцы».  
                    Кіраўнік латвійскага МЗС лічыць неабходным стварэньне адзінай 
                      эўрапейскай стратэгіі ў дачыненьні да Беларусі. «Калі краіны 
                      Захаду будуць праводзіць адзіную палітыку ў дачыненьні Беларусі 
                      паводле адзіных прынцыпаў, дык іхная падтрымка будзе мець 
                      большае значэньне і зробіць мацнейшае ўражаньне на беларускае 
                      грамадзтва», — сказаў Артыс Пабрыкс ў часе апошняй сустрэчы 
                      міністраў ЭЗ і ЗША. 
                       
                       
                       Радыё Свабода  
                      
                     |