«Сытуацыя з дэмакратыяй у Беларусі па-ранейшаму 
                      застаецца падставай для нашай заклапочанасьці», — заявіла 
                      міністар замежных справаў Эўразьвязу і Аўстрыі Ўрсула Пласьнік 
                      напярэдадні візыту ў Вену кіраўніка расейскага замежнапалітычнага 
                      ведамства Сяргея Лаўрова. 
                     Паводле спадарыні Пласьнік, баромэтрам далейшых дачыненьняў 
                      паміж Брусэлем і Менскам стануць прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі, 
                      чыя хада застаецца ў цэнтры ўвагі эўрапейскага кіраўніцтва. 
                     
                    Як перадае аўстрыйскае агенцтва АРА, у часе перамоваў Сяргея 
                      Лаўрова з так званай «дыпляматычнай тройкай « Эўразьвязу 
                      — Урсулай Пласьнік, Бэнітай Фэрэра-Вальднэр і Хавіерам Салянам 
                      — беларускае пытаньне стаіць у адным шэрагу з пытаньнямі 
                      ядзернай праграмы Ірану, палестына-ізраільскага канфлікту 
                      і расейска-эўрапейскіх дачыненьняў.  
                    Паведамляецца, што «эўрапейская дыпляматычная тройка вельмі 
                      заклапочаная станам правоў чалавека ў Беларусі, зь якой 
                      Расея нібыта плянуе аб’яднацца».  
                    Паводле аўстрыйскага інфармагенцтва, беларуская тэматыка 
                      можа быць таксама абмеркаваная ўжо заўтра, у часе сустрэчы 
                      міністра Лаўрова з вышэйшым кіраўніцтвам Аўстрыі, якое старшынствуе 
                      ў Эўразьвязу. 
                       
                       
                      Радыё Свабода  
                     |