Судзьдзя Партызанскага раёну Ала Дзямінская 
                      прысудзіла 15 сутак арышту аднаму з каардынатараў незарэгістраванага 
                      моладзевага руху Зубр Яўгену Афнагелю. Яго абвінавацілі 
                      ў дробным хуліганстве. 
                     Яўген адпрэчыў абвінавачаньні ў судзе, патлумачыўшы, што 
                      яго беспадстаўна затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Афнагель 
                      заявіў карэспандэнту Свабоды, што лічыць прысуд спробай 
                      ізаляваць грамадзка актыўных дзеячоў на час заплянаваных 
                      моладзьдзю вулічных акцый.  
                    Учора ўвечары ў цэнтры Менску байцы спэцназу міліцыі затрымалі 
                      22 чалавекі з моладзевых апазыцыйных рухаў. Супрацоўнікі 
                      міліцыі Партызанскага раёну ўзялі ў затрыманых адбіткі пальцаў 
                      і зьнялі маладых людзей на відэа «для службовага архіву». 
                      Прычынаў затрыманьня нікому не паведамілі. Каля 11-й гадзіны 
                      вечара ўсіх адпусьцілі, апроч Яўгена Афнагеля, якога абвінавацілі 
                      ў дробным хуліганстве.  
                    Яўген Афнагель ужо некалькі разоў адбываў пакараньне ў 
                      спецпрыёмніку на вуліцы Ахрэсьціна за ўдзел у акцыях апазыцыі. 
                       
                       
                      Радыё Свабода  
                    На фото: Евгений Афнагель 
                       |