Ужо некалькі месяцаў у 16-ты дзень месяца 
                      ў Беларусі адзначаецца дзень салідарнасьці — увечары удзельнікі 
                      акцыі выключаюць сьвятло і выстаўляюць у вокны сьвечкі. 
                      У гэты дзень акцыі салідарнасьці праводзяцца шмат ў якіх 
                      замежных сталіцах. 
                     
                      Беларускія палітычныя актывісты ў Злучаных Штатах плянуюць 
                      правесьці 16 лютага дэманстрацыю каля беларускага пасольства 
                      ў Вашынгтоне. У акцыі будзе ўдзельнічаць кангрэсмэн ад штата 
                      Мічыган Тадэвуш Макатэр.  
                    Арганізатары акцыі лічаць, што зараз — за 39 дзень да прэзыдэнцкіх 
                      выбараў у Беларусі, надзвычай важна прыцягнуць увагу амэрыканскай 
                      грамадзкасьці да сытуацыі ў Беларусі. 
                       
                       
                       Радыё Свабода  
                     |