|  Активисты молодежных движений «Зубр» и «Малады 
                    Фронт» написали совместное заявление в связи с усилением давления 
                    на молодежь, настроенную оппозиционно по отношению к нынешнему 
                    политическому режиму Беларуси. В заявлении члены молодежных 
                    оганизаций призвали всех, кто хочет видеть Беларусь свободной, 
                    прийти 16 февраля в 18:00 часов на Октябрьскую площадь, чтобы 
                    вместе со всем солидарными зажечь свечу свободы. Ниже приводим 
                    текст заявления. 
                       
                    Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў сьпецслужбы разгарнулі 
                      супраць беларускай моладзі сапраўдны тэрор: адносна шэсьці 
                      актывістаў «Зубра» і «Маладога Фронту» узбуджаны крымінальных 
                      справавы, кінуты за краты адзін з лідэраў «Маладога Фронту» 
                      Артур Фінькевіч, актывіст «МФ» Зьміцер Касьпяровіч і каардынатар 
                      «Зубру» Яўген Афнагель, за ўдзел у грамадзянскай кампаніі 
                      салідарнасьці адносна моладзевых актывістаў зафіксавана 
                      242 факта рэпрэсій. Але калгасная дыктатура ня зломіць беларускую 
                      моладзь. 
                    16 лютага — у Дзень беларускай Салідарнасьці — у вокнах 
                      тысяч беларусаў традыцыйна пагасьне сьвятло і запаляцца 
                      сьвечкі, моладзь апране джынсы і пачэпіць джынсавыя стужкі, 
                      па ўсім сьвеце пад бел-чырвона-белымі сьцягамі пракоціцца 
                      хваля Салідарнасьці зь Беларусьсю. 
                    16 лютага мы заклікаем усіх, хто жадае бачыць Беларусь 
                      свабоднай і дэмакратычнай прыйсьці а 18 гадзіне на Кастрычніцкую 
                      плошчу беларускай сталіцы, каб запаліць разам з намі сваю 
                      сьвечку Свабоды. 
                    — Мы патрабуем ад уладаў вызваліць з-за кратаў усіх палітзьняволеных, 
                      спыніць «палітычныя» крымінальныя справы, аднавіць у навучальных 
                      установах адлічаных з-за ўдзелу ў грамадзянскіх кампаніях 
                      студэнтаў і навучэнцаў. 
                    — Мы салідарныя з сем’ямі забітых лідэраў апазіцыі Генадзя 
                      Карпенкі, Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, 
                      журналіста Дзьмітрыя Завадзкага. 
                    — Мы салідарныя з палітзьняволенымі Міхаілам Марынічам, 
                      Валерам Леванеўскім, Міколам Статкевічам, Паўлам Севярынцам, 
                      Сяргеем Скрабцом, Андрэем Клімавым, Зьміцерам Касьпяровічам, 
                      Артурам Фінькевічам і Яўгенам Афнагелем. 
                    — Мы салідарныя з журналістамі незалежных СМІ, студэнтамі 
                      зачыненых Беларускага Ліцэя і Еўрапейскага Гуманітарнага 
                      Універсітэта, усімі, хто змагаецца за Свабоду і Дэмакратыю 
                      ў Беларусі. 
                    За вашу i нашу свабоду! 
                    «Зубр», «Малады Фронт» 
                       
                     
                     Пресс-служба ciwr.org 
                     |