14 лютага, у Дзень Святога Валянціна, на 
                      адным з самых высокіх будынкаў у цэнтры Магілёва актывістамі 
                      маладзёвага супраціву «Зубр» была вывешана віншавальная 
                      расцяжка з лічбай 16, якая, замест звычайнага кола знаходзілася 
                      ў стылізаваным сэрдцы. 
                    Акрамя гэтага, напярэдадні Дня ўсіх закаханых у горадзе 
                      з’явіліся графіці з лікам 16 у коле. 
                    «Гэтая расьцяжка і графіці ня толькі віншуюць людзей з 
                      Днём усіх закаханых і нагадвае аб Дне салідарнасці 16 лютага. 
                      Гэта таксама сымбалізуе, што ідэя салідарнасці і зьмены 
                      сытуацыі ў нашай краіне знаходзіцца ў сэрцах сотняў тысяч 
                      беларусаў, якія сёньня бяруць актыўны ўдзел у Днях салідарнасьці», 
                      — пракаментаваў акцыю адзін з яе ўдзельнікаў. 
                     
                      «Зубр» 
                    На фото: Могилев, 14 февраля 2006  |