Беларуская сытуацыя напярэдадні прэзыдэнцкіх 
                      выбараў будзе абмяркоўвацца на адмысловай канфэрэнцыі, якая 
                      адбудзецца 23 лютага ў Празе. 
                     Яе арганізуюць Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы (ПАРЭ) 
                      і міністэрства замежных справаў Чэхіі.  
                    Адкрыць канфэрэнцыю ў міністэрстве замежных справаў Чэхіі 
                      мяркуюць старшыня ПАРЭ Рэнэ ван дэр Ліндэн і міністар замежных 
                      справаў Чэхіі Цырыл Слобада.  
                    На канфэрэнцыі будзе таксама надавацца ўвага падтрымцы 
                      працэсу дэмакратызацыі ў Беларусі. Чакаецца, што на канфэрэнцыю 
                      зьбяруцца каля пяцідзесяці палітыкаў, сярод якіх прадстаўнікі 
                      беларускай апазыцыі — Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзьека, 
                      Вінцук Вячорка і Станіслаў Шушкевіч. 
                     
                      Радыё Свабода  
                     |