У Варшаве, каля амбасады Беларусі адбылася 
                      акцыя салідарнасьці з затрыманымі актывістамі моладзевага 
                      руху «Зубр» і арыштаванага на 15 сутак Яўгена Афнагеля. 
                     Нягледзячы на моцны сьнегапад, да амбасады Беларусі прыйшлі 
                      некалькі дзесяткаў чалавек зь бел-чыровна-белымі беларускімі 
                      і бела-чырвонымі польскімі сьцягамі. Прысутныя трымалі ў 
                      руках зьнічы і здымкі Яўгена Афнагеля, якому беларускія 
                      ўлады прысудзілі 15 сутак арышту.  
                    Гаворыць Яцэк Кастэлянец з ініцыятывы «Свабодная Беларусь»: 
                     
                    (Кастэлянец: ) «Сёньняшні пікет — гэта пратэст супраць 
                      затрыманьня ў Менску актывістаў руху «Зубр». Дайшло да таго, 
                      што ў Беларусі затрымліваюць і караюць ужо не за ўдзел у 
                      нейкай акцыі, а нават за падрыхтоўку да яе. Мы станоўча 
                      пратэстуем супраць такога стаўленьня ўладаў да людзей!» 
                    Удзельнікі акцыі, а сярод іх быў і былы мэр Варшавы Марцін 
                      Сьвеньціцкі, скандавалі «Свабоду Беларусі!», «Беларусь — 
                      так! Лукашэнка — не!», «Мы салідарныя зь Беларусьсю!»  
                    (Цялежнікаў: ) «Гэта з аднаго боку пратэст, а з другога 
                      — падтрымка Яўгену Афнагелю, які сядзіць цяпер на Акрэсьціна. 
                      Нельга мірыцца з тым, што ў Беларусі парушаюцца ўжо самыя 
                      падставовыя правы чалавека — нельга стаяць на вуліцы ў цэнтры, 
                      гэта ж абсурд!», — сказаў Антось Цялежнікаў, старшыня Зьвязу 
                      на карысьць дэмакратыі ў Беларусі.  
                    На дрэвах каля будынку беларускай амбасады былі прылепленыя 
                      здымкі Яўгена Афнагеля разам з джынсавымі стужкамі.  
                    У часе акцыі ў амбасаду ўвайшлі некалькі чалавек, запалілася 
                      сьвятло ў адным з вокнаў. Удзельнікі пікету, аднак, вырашылі 
                      не перадаваць у пасольства ніякага звароту ці ліста, бо, 
                      паводле іхных словаў, «гэта папросту ня мае сэнсу».  
                       
                       
                      Аляксей Дзікавіцкі 
                      Радыё Свабода 
                    На фото: акция у посольства Беларуси 
                      в Варшаве в поддержку Евгения Афнагеля, 14 
                      февраля 2006 
                     
                    
  |