Эўрапейскі парлямэнт прыняў абмеркаваную 
                      ўчора рэзалюцыю, прысьвечаную сытуацыі ў Беларусі напярэдадні 
                      выбараў. 
                     У дакумэнце гаворыцца, што ў Беларусі ў часе перадвыбарчай 
                      кампаніі ствараюцца перашкоды для грамадзянскай супольнасьці, 
                      незалежных мэдыяў і апазыцыйных палітычных партыяў — прадстаўнікі 
                      апазыцыі "амаль цалкам адсутнічаюць у выбарчых камісіях, 
                      некаторых лідэраў затрымліваюць і судзяць на падставе няпэўных 
                      абвінавачаньняў".  
                    Эўрапейскі парлямэнт выказаў салідарнасьць і падтрымку 
                      для ўсіх беларусаў, якія змагаюцца за незалежную, адкрытую 
                      і дэмакратычную Беларусь, і заклікае беларускія ўлады выконваць 
                      дэмакратычныя стандарты ў часе сакавіцкіх выбараў, а таксама 
                      неадкладна вызваліць палітвязьняў — Марыніча, Статкевіча 
                      ды іншых. 
                     
                      Аляксей Дзікавіцкі 
                      Радыё Свабода  
                     |