Крымінальную справу супраць актывіста незарэгістраванай 
                      арганізацыі «Малады Фронт» Зьмітра Касьпяровіча перадалі 
                      ў суд. Зьмітра абвінавацілі ў злосным хуліганстве за тое, 
                      што ён намагаўся замяніць дзяржаўны сьцяг на бел-чырвона-белы 
                      на даху Менгарвыканкаму. 
                     Стан здароўя Зьмітра пагоршыўся, у яго высокая тэмпэратура. 
                      Маці перадала яму лекі. Яшчэ адзін палітвязень, Яўген Афнагель, 
                      у цяжкім стане знаходзіцца за кратамі спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка 
                      на вуліцы Акрэсьціна. У яго абвастрэньне радыкуліту. Разам 
                      з Яўгенам Афнагелем знаходзіцца яшчэ чатыры арыштаваныя 
                      удзельнікі «Акцыі салідарнасьці» — Павал Фігурын, Алег Корбан, 
                      Барыс Гарэцкі і Алег Мяцеліца. 
                     
                      Радыё Свабода  
                     |