У аўторак у 23.30 Вользе Анцыповіч, жонцы 
                      затрыманага супрацоўнікамі КДБ Цімафея Дранчука, патэлефанаваў 
                      чалавек, які прадставіўся супрацоўнікам КДБ. Ён сказаў, 
                      што спадар Дранчук затрыманы на 72 гадзіны, паводле падазрэньня 
                      ў дзеяньнях, прадугледжаных артыкулам 193 частка 2 Крымінальнага 
                      Кодэксу Беларусі (арганізацыя альбо кіраўніцтва рэлігійным 
                      аб’яднаньнем ці палітычнай партыяй, якія замахваюцца на 
                      правы ці абавязкі грамадзян, альбо кіраўніцтва незарэгістраванай 
                      арганізацыяй). 
                      
                    Радыё Свабода  
                     |