КДБ Беларусі сёньня афіцыйна паведаміў
пра затрыманьне 4-х грамадзянаў, абвінавачаных у арганізацыі
незарэгістраванага грамадзскага аб’яднаньня. Пра гэта паведаміў
Інтэрфаксу кіраўнік Цэнтру грамадзскіх сувязяў КДБ Валер
Надтачаеў.
У межах крымінальнай справы затрыманыя Мікола Астрэйка,
Эніра Браніцкая, Цімафей Дранчук і Аляксандар Шалайка. У
адносінах да іх абраная мера стрыманьня — утрыманьне пад
вартай. Адпаведны артыкул Крымінальнага кодэксу прадугледжвае
пакараньне ў выглядзе арышту да 6 месяцаў ці пазбаўленьне
волі на тэрмін да трох гадоў.
Як паведамляе Белапан, у межах яшчэ адной крымінальнай
справы — аб паклёпе на прэзыдэнта Беларусі ў шэрагу рэгіёнаў
краіны — адбыліся ператрусы ў кватэрах грамадзскіх актывістаў:
Дзяніса Салдаценка ў Полацку, Аляксея Трубкіна, Анны Корбы
і Дзьмітрыя Салаўёва ў Наваполацку, Аксаны Закрэўскай у
Магілёве, Аляксея Купрэева ў Быхаве. У Закрэўскай і Купрэева
канфіскаваныя кампутары.
Радыё Свабода
|