У Менску адбылося ўручэньне штогадовай 
                      прэміі імя Юрыя Захаранкі «З адкрытым забралам». Сёлета 
                      яе ляўрэатам стаў вядомы праваабаронца Гары Паганяйла. Нагадаем, 
                      прэмія заснавана нефармальным рухам «Абаронцы Айчыны». Уручыў 
                      яе Алег Волчак — лідэр руху, давераная асоба кандыдата ў 
                      прэзыдэнты Аляксандра Казуліна. Першым ляўрэтам гэтай прэміі 
                      ў мінулым годзе стаў генэрал Валеры Фралоў. 
                     Падчас імпрэзы прэзэнтавалася таксама кніга «Хроніка дзяржаўнай 
                      подласьці», у якой сабраны матэрыялы грамадзкай камісіі 
                      ў справе расьсьледаваньня абставінаў зьнікненьня экс-міністра 
                      ўнутраных справаў Беларусі Юрыя Захаранкі.  
                    Да цырымоніі ўручэньня прэміі праявіла цікавасьць група 
                      невядомых у штацкім разам з прадстаўніком Ленінскага райаддзела 
                      міліцыі. Невядомыя спрабавалі весьці відэаздымкі мерапрыемства, 
                      якое праходзіла ў адной зь менскіх кавярняў. Алег Волчак 
                      паведаміў, што гэта ўжо ня першы выпадак такога сачэньня 
                      з боку невядомых. 
                     
                     
                      Радыё Свабода  
                    На фото: Гарри Погоняйло 
                      
                     |