Праваабарончы цэнтр «Вясна» выказвае рашучы 
                      пратэст супраць хвалі ціску і запалохваньняў актывістаў 
                      грамадзянскай супольнасьці, якая пракаціліся 21 лютага 2006 
                      г. па шматлікіх гарадах Беларусі. Супрацоўнікі КДБ і міліцыі 
                      наладзілі ператрусы ў прыватных кватэрах і офісах грамадзкіх 
                      актывістаў у Наваполацку, Брэсьце, Магілёве, Жлобіне, Менску 
                      і іншых гарадах краіны. Пры гэтым канфіскоўвалася кампутарнае 
                      абсталяваньне, носьбіты інфармацыі, іншая тэхніка.  
                    Фармальнай падставай для масавых ператрусаў і затрыманьняў 
                      актывістаў грамадзянскай супольонасьці выкарыстоўвалася 
                      Пастанова пракуратуры г. Менску аб правядзеньні вобыскаў 
                      у межах узбуджанай крымінальнай справы па ч. 1. арт. 367 
                      КК Рэспублікі Беларусь (паклёп у адносінах да Прэзідэнта 
                      Рэспублікі Беларусь). Дзесяткі грамадзкіх актывістаў па 
                      ўсёй краіне затрыманыя і дапытаныя ў якасьці сьведкаў супрацоўнікамі 
                      КДБ. Пры гэтам людзі запалохваліся, на іх аказваўся непрыхаваны 
                      маральны і псіхалагічны ціск.  
                    «Масштабная акцыя запалохваньня беларускага грамадзтва 
                      з боку беларускіх уладаў адбываецца на фоне хлусьлівых, 
                      тэндэнцыйных матэрыялаў аб прадстаўніках беларускай дэмакратычнай 
                      апазіцыі і грамадзянскай супольнасьці ў дзяржаўных беларускіх 
                      СМІ», — гаворыцца ў заяве. 
                    Праваабарончы цэнтр «Вясна» расцэньвае дадзеныя дзеяньні 
                      ўладаў як агульнанацыянальную акцыю запалохваньня і ціску 
                      на грамадзянаў краіны напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. 
                     
                    Праваабарончы цэнтр «Вясна» заклікае прадстаўнікоў міжнароднай 
                      супольнасьці, праваабарончыя арганізацыі выкарыстаць усе 
                      магчымыя міжнародныя механізмы і аказаць ціск на афіцыйныя 
                      ўлады Беларусі з мэтай спыненьня рэпрэсіўнай машыны рэжыму. 
                     
                      
                    Хартия-97 
                      
                     |