Брытанская «Таймс» у артыкуле «Вашынгтонскія 
                      джынсавыя рэвалюцыянэры» сёньня распавядае пра падзеі, якія 
                      адбыліся ў Вашынгтоне ля беларускай амбасады 16 лютага ў 
                      Дзень салідарнасьці. 
                     Выданьне адзначае, што амэрыканскае кіраўніцтва, у тым 
                      ліку прэзыдэнт Джордж Буш і Дзяржсакратарка Кандаліза Райс, 
                      цяпер, як ніколі раней, надаюць шмат увагі Беларусі.  
                    «Усяго за тысячу міляў ад Лёндану, лідэр рэжыму, якога 
                      падазраюць у зьнікненьні палітычных апанэнтаў, зьбіраецца 
                      стаць прэзыдэнтам на трэці тэрмін», — піша «Таймс», — «і 
                      гэтая недарэчнасьць становіцца ўсё больш незразумелай, калі 
                      вы сустракаецеся зь ягонымі вельмі разумнымі апанэнтамі». 
                     
                    Выданьне падрабязна распавядае пра акцыю салідарнасьці 
                      16 лютага ў Вашынгтоне ля беларускай амбасады, у якой бралі 
                      ўдзел ўдовы зьніклых палітыкаў, беларускія студэнты, якія 
                      навучаюцца ў амэрыканскіх унівэрсытэтах, а таксама амэрыканскі 
                      кангрэсмэн рэспубліканец Тадэўс Макотэр, які прыйшоў на 
                      акцыю ў джынсы на знак салідарнасьці з гэтай званай «джынсавай 
                      рэвалюцыяй», якую плянуюць некаторыя прадстаўнікі беларускай 
                      апазыцыі пасьля 19 сакавіка.  
                      
                    Радыё Свабода 
                    На фото: День солидарности, Вашингтон, 
                      16 февраля 2006  
                     
                      
                     |