Праваабарончая арганізацыя Freedom House 
                      рашуча асудзіла затрыманьне і зьбіваньне актывістаў дэмакратычнага 
                      руху, а таксама кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна 
                      ў Менску 2 сакавіка. Аб гэтым паведаміла інфармацыйнае агенцтва 
                      БелаПАН. 
                     На думку выканаўчай дырэктаркі арганізацыі Джэніфэр Віндзар, 
                      зьбіцьцё Казуліна «не вяшчуе нічога добрага кандыдатам ад 
                      апазыцыі». «Гэты інцыдэнт падкрэсьлівае абсалютную неабходнасьць 
                      назіраньня за выбарчай кампаніяй і выбарамі ў Беларусі з 
                      боку міжнароднай супольнасьці, а таксама моцнай падтрымкі 
                      беларускага народу, які легітымным шляхам імкнецца да свабоды», 
                      — зазначыла Джэніфэр Віндзар. 
                     
                     
                      Радыё Свабода 
                     
                     
                     
                      
                     |