Менская пракуратура зачытала афіцыйнае 
                      абвінавачаньне арыштаваным сябрам незарэгістраванай арганізацыі 
                      «Партнэрства» Цімафею Дранчуку, Міколу Астрэйку, Эніры Браніцкай 
                      і Аляксандру Шалайку. Працэдура адбывалася ў сакрэтнай абстаноўцы. 
                     З адвакатаў узялі падпіску аб неразгалошваньні ня толькі 
                      акалічнасьцяў справы, але забаранілі нават паведаміць журналістам 
                      паводле якога артыкулу Крымінальнага кодэксу абвінавачваюць 
                      актывістаў арганізацыі.  
                    22 лютага сяброў «Партнэрства» затрымалі з падазрэньня 
                      ў кіраваньні арганізацыяй, якая парушае правы грамадзянаў. 
                      Супрацоўнікі КДБ зрабілі ператрусы ў кватэрах актывістаў 
                      і забралі ўсе носьбіты інфармацыі. Пазьней кіраўнік КДБ 
                      назваў іх каардынатарамі правакацыяў, якія нібыта зьбіраліся 
                      рабіць апазыцыянэры ў часе правядзеньня вулічных акцый 19 
                      сакавіка. 
                      
                    Радыё Свабода 
                     
                     
                      
                     |