У чацьвер, 2 сакавіка, у Вашынгтоне пяць амэрыканскіх студэнтаў 
                      з каледжу Columbia Union, штат Мэрылэнд, арганізавалі пікет 
                      насупраць беларускай амбасады ў адказ на падзеі ў Менску. 
                     Студэнты трымалі бел-чырвона-белыя сьцяжкі і вялікую расьцяжку 
                      з партрэтамі зьніклых і палітычных вязьняў.  
                    Першы раз за гісторыю дэманстрацый у Вашынгтоне насупраць 
                      беларускага пасольства прадстаўнік амбасады выйшаў і сустрэўся 
                      з адным з удзельнікаў пікету. Супрацоўнік назваў сябе Дзьмітрыем 
                      і сказаў, што адказвае за сувязь з грамадзкасьцю.  
                    У размове з амэрыканскім студэнтам супрацоўнік амбасады 
                      адзначыў, што ніякіх дэманстрацый і арыштаў у Менску 2 сакавіка 
                      не было і што ўсе сродкі сувязі ў краіне працавалі бяз збояў. 
                     
                    Ён таксама заявіў, што выступае за дэмакратычную Беларусь, 
                      але дэманстрацыі зьяўляюцца няправільным сродкам дасягненьня 
                      гэтай мэты.  
                    Студэнты пікетавалі амбасаду да 18:00 па вашынгтонскім 
                      часе. 
                      
                    Ірына Віданава 
                      Радыё Свабода 
                     
                     
                      
                     |