У Кіеве стартавала ініцыятыва па абвяшчэньню 
                      пэрсонамі нон-грата шэрагу беларускіх палітыкаў. Грамадзкія 
                      арганізацыі патрабуюць адэкватнага адказу на дэпартацыю 
                      ўкраінскіх журналістаў зь Беларусі. 
                     Украінскія грамадзкія арганізацыі й актывісты накіравалі 
                      адкрыты зварот прэзыдэнту, прэм'ер-міністру і міністру замежных 
                      справаў Украіны з патрабаваньнем адэкватнай рэакцыі на дзеяньні 
                      афіцыйнага Менску.  
                    Грамадзкія актывісты заклікаюць прэзыдэнта і ўрад Украіны 
                      далучыцца да рашэньня Эўрапейскай камісіі і забараніць уезд 
                      ва Ўкраіну адыёзным фігурам беларускага рэжыму, якія маюць 
                      непасрэднае дачыненьне да грубага і сыстэматычнага парушэньня 
                      правоў чалавека.  
                    У прыватнасьці, яны патрабуюць абвясьціць ва Ўкраіне пэрсонамі 
                      нон-грата кіраўніка перадвыбарчага штабу Лукашэнкі Віктара 
                      Шэймана, былога міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Сівакова, 
                      цяперашняга міністра ўнутраных спраў Уладзімера Навумава 
                      і кіраўніка спэцыяльнага аддзелу хуткага рэагаваньня Дзьмітрыя 
                      Паўлічэнку. 
                      
                    Павло Зуб'юк 
                      Радыё Свабода 
                     
                     
                      
                     |