12 сакавіка ў Варшаве адбудзецца вялікі 
                      адкрыты канцэрт салідарнасьці з Беларусьсю. На канцэрце 
                      разам з польскімі гуртамі выступіць легендарны беларускі 
                      рок-гурт N.R.M. Імпрэза адбудзецца на цэнтральным пляцы 
                      Новага месца ў Варшаве. Пачатак — а 17-й гадзіне. 
                    16 лютага ў Варшаве канцэрт салідарнасьці з рэпрэсаванымі 
                      беларусамі і тымі, хто змагаецца за дэмакратыю ў Беларусі 
                      правялі польскі рок-гурт «Big CyC» і беларускі «Нейра Дзюбель». 
                      Беларускі рок-гурт «Крама» даў вялікі канцэрт у клубе «Hades» 
                      у Любліне, а вакалістка «Indiga» Руся ў Кракаве разам зь 
                      мясцовымі актывістамі правяла перад канцэртам акцыю на вуліцы: 
                      раздавалі ўлёткі з інфармацыяй пра Беларусь і запальвалі 
                      сьвечкі.  
                      
                    Хартия-97 
                     
                     
                     
                     
                     
                     
                      
                     |